Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама пра арабскі сьвет: Рэпрэсіі больш не працуюць


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што рэвалюцыі ў арабскіх краінах Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі паказваюць «прагу да свабоды», якая назапашвалася шмат гадоў, а таксама сьведчаць, што рэпрэсіі больш не працуюць.

«Шэсьць месяцаў мы назіраем надзвычайныя зьмены, якія адбываюцца на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Плошча за плошчай, горад за горадам, краіна за краінай, народ паўстае, каб патрабаваць асноўных правоў чалавека»

Абама сказаў, што ЗША падтрымліваюць заклікі да зьменаў і выступаюць супраць выкарыстаньня сілы ў адносінах да народаў гэтага рэгіёну.

Прэзыдэнт ЗША таксама заявіў, што Усама бін Ладэн – лідэр аль-Каіды забіты амэрыканскімі вайскоўцамі – быў не пакутнікам, але «масавым забойцам».
XS
SM
MD
LG