Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве патрабавалі эканамічных рэформаў


У Кіеве каля трох з паловай тысяч чалавек сабраліся сёньня ля будынку Вярхоўнай Рады на акцыю пратэсту пад назвай "Наперад". Па яе выніках была прынятая рэзалюцыя з патрабаваньнем прыняць пакет заканадаўчых ініцыятываў, накіраваных на захаваньне спрошчанай сыстэмы падаткаабкладаньня, увядзеньне мараторыя на кантрольныя праверкі малых прадпрымальнікаў, устанаўленьне пасільных для прадпрымальнікаў ставак адзінага сацыяльнага ўнёску.

Дэманстранты таксама патрабавалі павялічыць заробкі і пэнсіі, спыніць рост цэнаў і камунальных тарыфаў.
XS
SM
MD
LG