Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 4 месяцы ў Беларусь завезьлі каля 134 тыс. аўтамабіляў


"Летась увезена больш за 190 тысяч машын. За чатыры месяцы гэтага году ўвезена прыкладна 134 тысяч машын. Хутка мы выйдзем амаль на гадавы ўвоз", — заявіў кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі.

Шпілеўскі адзначыў, што вялікая частка ўвезеных аўтамабіляў застанецца ў Беларусі для "абнаўленьня аўтапарку, частка, натуральна, пойдзе ў Расею".

"Калі ўзяць 150 мільёнаў насельніцтва Расеі, то 100 тысяч машын наўрад ці адыграюць вялікую ролю ў эканоміцы Расеі", — цытуе Аляксандра Шпілеўскага Інтэрфакс.

Мыта на аўтамабілі можа падвысіцца ад 1 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG