Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка расказала пра зьбіцьцё ў Сырыі


Д.Парваз
Д.Парваз
Журналістка тэлекампаніі "Аль-Джазіра" Дораці Парваз,якую затрымалі ў Сырыі па падазрэньні ў шпіянажы, а потым накіравалі ў Іран, дала першае інтэрвію адразу пасьля яе вызваленьня іранскімі ўладамі. Яна распавяла, што стала сьведкай жорсткага зьбіцьця і катаваньняў удзельнікаў акцыяў пратэсту ў Сырыі .

Паводле Парваз, грамадзянкі ЗША, Канады і Ірану, у Сырыі яна тры ночы знаходзілася ў цэнтры часовага ўтрыманьня, і на працягу ўсяго гэтага часу затрыманых зьбівалі ды жорстка абыходзіліся зь імі.

Пасьля пачатку масавых акцый пратэсту два месяцы таму ўлады Сырыі закрылі доступ у краіну для замежных журналістаў. Паводле праваабаронцаў, падчас падаўленьня пратэстаў загінулі каля 700 чалавек.
XS
SM
MD
LG