Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан далучыцца да кантынгенту НАТО ў Афганістане


Казаскія вайскоўцы на манэўрах "Стэпавы арол 2010"
Казаскія вайскоўцы на манэўрах "Стэпавы арол 2010"
Казахстан стане першай азіяцкай краінай, якая пашле свой вайсковы кантынгент для ўдзелу ў апэрацыі міжнароднай кааліцыі ў Афганістане. Парлямэнт Казахстану сёньня прыняў закон, на падставе якога неабвешчаная пакуль што колькасьць казаскіх вайскоўцаў будзе пасылацца ў Афганістан з шасьцімесячнымі місіямі ў рамках Міжнародных сілаў падтрымкі бясьпекі. У прынятым дакумэнце не гаворыцца, калі будзе высланая першая казаская місія.

Казахстан падтрымлівае прыязныя дачыненьні з сваімі суседзямі – Расеяй і Кітаем – і разам з тым прыцягвае масіўныя прамыя інвэстыцыі з Захаду. Казахстан дазваляе выкарыстоўваць сваю паветраную і наземную прастору для транспартных калідораў забесьпячэньня міжнароднага кантынгенту ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG