Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ўсё болей п'юць


У Беларусі працягвае ўзрастаць продаж гарэлкі. Паводле зьвестак Белстату, у студзені—красавіку сёлета гарэлкі рэалізавана на 2,7% больш у параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам. Прададзена 3 млн. 438,6 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб'ёме спажываньня алькаголю склала 43,2% (у студзені—красавіку 2010 году — 46,1%).

Доля рэалізацыі алькагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме розьнічнага тавараабароту ў студзені—красавіку 2011 году склала 10,5%. На спажывецкім рынку рэалізавана алькагольных напояў і піва на 1 трлн. 932,9 млрд. рублёў.

Піва за чатыры месяцы прададзена 9 млн. 952,2 тыс. дал — на 24,6% больш, чым за аналягічны леташні пэрыяд. Доля гэтага напою ў агульным аб'ёме спажываньня алькаголю склала 12,5% (за такі ж пэрыяд 2010 году — 11%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў у студзені—красавіку рэалізавана 659 тыс. дал (на 40,3% больш), вінаградных він — 1 млн. 33,9 тыс. дал (на 24,9% больш), пладовых він — 5 млн. 333 тыс. дал (на 6,7% больш). Пладовыя віны занялі 30,2% у аб'ёме продажу алькагольнай прадукцыі (у студзені—красавіку 2010 году — 31%).

Каньяку і брэндзі прададзена 114,7 тыс. дал (на 41,8% больш), пеністых він і шампанскага — 397,2 тыс. дал (на 25% больш), слабаалькагольных напояў — 299,1 тыс. дал (на 25,7% менш).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG