Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія паўстанцы просяць тэрміновай дапамогі


Лібійскія паўстанцы просяць тэрміновай дапамогі ў супрацьстаяньні на захадзе краіны з вернымі Муамару Кадафі войскамі.

Паводле паўстанцаў, ўрадавыя войскі другі дзень інтэнсіўна абстрэльваюць населеныя пункты паблізу гораду Яфран. У аўторак ахвярамі абстрэлу былі трое мірных жыхароў і дзевяць прыхільнікаў апазыцыі.

Паўстанцы таксама сьцьвярджаюць, што войскі Кадафі актывізавалі наступ на стратэгічны пераходны пункт аль- Вазін на мяжы з Тунісам, які ўтрымліваецца апазыцыяй.
XS
SM
MD
LG