Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай запатрабаваў ад ЗША тлумачэньняў гібелі мірных жыхароў


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай
Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай
Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай запатрабаваў ад камандаваньня Злучаных Штатаў тлумачэньняў у сувязі з гібельлю мірных жыхароў у часе начнога рэйду войскаў НАТО ў горадзе Талукан.

У кіраўніцтве НАТО сьцьвярджаюць, што ў выніку апэрацыі ў Талукане, якая была накіраваная супраць баевікоў «Іслямскага руху Узбэкістану», былі забітыя чацьвёра экстрэмістаў, у тым ліку дзьве жанчыны. Мясцовыя жыхары сьцьвярджаюць, што ўсе чацьвёра – мірныя жыхары.

Сёньня больш як тысяча жыхароў Талукану – сталіцы аўганскай правінцыі Тахар – правялі акцыю пратэсту супраць начнога рэйду. Дэманстрацыя пераўтварылася ў масавыя беспарадкі і сутыкненьні з сіламі правапарадку. Пры разгоне дэманстрантаў, якія закідвалі каменьнем замежную вайсковую базу, паліцыя пачала страляць. 11 чалавек былі забітыя, больш як 50, у тым ліку і два нямецкія вайскоўцы, параненыя.
XS
SM
MD
LG