Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць французаў лічаць Строс-Кана ахвярай змовы


Большасьць жыхароў Францыі лічаць, што кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку паводле абвінавачваньня ў спробе згвалтаваньня, стаў ахвярай змовы.

Паводле апытаньня, праведзенага кампаніяй CSA па замове некаторых францускіх СМІ, у вэрсію змовы вераць 57 адсоткаў французаў.

Строс-Кан лічыўся адным з галоўных кандыдатаў на перамогу на выбарах прэзыдэнта Францыі, якія адбудуцца ў 2012 годзе.

Тым часам, міністар фінансаў ЗША Тымаці Гайтнэр заклікаў раду дырэктараў МВФ разглядзець пытаньне пра выканаўцу абавязкаў дырэктара фонду – замест Строс-Кана, які, па словах Гайтнэра, у кожным выпадку цяпер ня ў стане ажыцьцяўляць кіраўніцтва.
XS
SM
MD
LG