Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО зьняпраўдзіла заяву Лібіі аб марскім нападзе


Патруль лібійскіх паўстанцаў у Місураце
Патруль лібійскіх паўстанцаў у Місураце
Дзяржаўная тэлевізія Лібіі заявіла, што лібійскае судна, начыненае выбухоўкай, патапіла вайсковы карабель НАТО ў гавані падкантрольнага паўстанцам гораду Місурата, які знаходзіцца ў аблозе ўрадавых войскаў.

Прадстаўнікі Паўночнаатлянтычнага альянсу, аднак, назвалі гэты тэлесюжэт цалкам сфабрыкаваным.

Тым часам у ходзе баёў за Місурату ў аўторак загінулі прынамсі сем чалавек.

Таксама ў аўторак прадстаўнікі туніскіх спэцслужбаў паведамілі, што міністар нафтавай прамысловасці Лібіі Шукры Ганэм зьбег ад Муамара Кадафі ў Туніс.
XS
SM
MD
LG