Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура прыдумляе, пра што запытацца ў Шушкевіча


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч
Былы старшыня Вярхоўнага савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч выкліканы на допыт у пракуратуру. Дапытваць яго зьбіраюцца ці тое па справе аб выбуху ў менскім мэтро, ці тое па ягоных выказваньнях у інтэрнэце.

Паводле Шушкевіча, яго выклікалі ў пракуратуру яшчэ 5 траўня, аднак позву ён атрымаў толькі праз 10 дзён. "Акрамя таго, мне патэлефанаваў нейкі "Шэрлак Холмс" і заявіў, што мяне выклікаюць сьведкам па справе аб выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка. У адказ я заявіў, што ў гэты дзень быў у Брусэлі, у Эўрапарлямэнце, і мне цяжка штосьці сьведчыць адносна выбуху. Зразумела, гэты адказ яго некалькі пакрыўдзіў", — сказаў Шушкевіч у інтэрвію БелаПАН.

Потым яму патэлефанаваў "больш разумны" чалавек, які запрасіў яго на гутарку ў сувязі з выказваньнямі палітыка ў інтэрнэце. "Я наогул ня ведаю, што пра мяне піша інтэрнэт, мне тэлефануюць журналісты — я даю камэнтары. Таму ня ведаю, пра што ў мяне будуць пытацца", — адзначыў Шушкевіч.

Першапачаткова палітык зьбіраўся прыйсьці у пракуратуру 17 траўня. "Аднак у мяне ўзьніклі тэрміновыя справы, і мы дамовіліся, што я зьяўлюся ў пракуратуру 18 траўня, з адвакатам", — сказаў Шушкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG