Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазыкі Грэцыі абмяркуюць без кіраўніка МВФ


Сустрэча міністраў фінансаў краін ЭЗ, на якой будзе абмяркоўвацца эканамічная сытуацыя ў Грэцыі, пройдзе без кіраўніка МВФ Дамініка Строс-Кана, які цяпер знаходзіцца пад арыштам у Нью-Ёрку.

Напярэдадні міністры падтрымалі рашэньне аб выдзяленьні Партугаліі антыкрызыснай пазыкі ў 110 мільярдаў даляраў. Сёньня, як заплянавана, кіраўнікі фінансавых ведамстваў краін Эўразьвязу абмяркуюць сытуацыю ў Грэцыі, якая ўжо атрымала пазыку з боку МВФ і ЭЗ.

Паведамляецца, што міністры ўжо заявілі, што Грэцыя павінна пайсьці на больш маштабныя рэформы па зьмене структуры эканомікі і больш актыўна праводзіць праграму прыватызацыі.
XS
SM
MD
LG