Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партугалія атрымае 78 мільярдаў эўра крэдыту


Міністры фінансаў краінаў Эўразьвязу пагадзіліся выдаткаваць 78 мільярдаў эўра крэдытаў Партугаліі. Гэты крок мае на мэце падтрымаць партугальскі бюджэт і, у сваю чаргу, узмацніць эўра.

Траціну з дамоўленай сумы дадуць краіны зоны эўра, другая траціна будзе з фонду, падтрыманага бюджэтам Эўразьвязу і, нарэшце, апошнія 26 мільярдаў эўра дасьць Міжнародны валютны фонд.

Узамен партугальскі ўрад бярэ на сябе абавязаньні да 2013 году зьменшыць дэфіцыт бюджэту зь цяперашніх 9.1 працэнту да 3 працэнтаў.

5 чэрвеня ў Партугаліі маюць адбыцца новыя выбары.
XS
SM
MD
LG