Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каіры ў выніку сутыкненьняў 65 пацярпелых і больш як 50 затрыманых


Колькасьць пацярпелых у Каіры ў выніку сутыкненьняў паміж мусульманамі і хрысьціянамі-коптамі дасягнула 65 чалавек.

Канфлікт пачаўся са спрэчкі паміж мусульманінамі і адным з удзельнікаў седзячай акцыі пратэсту, якую ягіпецкія хрысьціяне праводзяць каля будынку дзяржаўнага тэлебачаньня ў сталіцы Эгіпту. Акцыя пачалася 7 траўня ў знак пратэсту супраць нападу на царкву, у выніку якога загінулі 15 чалавек.

Праз некаторы час на ўдзельнікаў акцыі пратэсту напалі каля сотні чалавек, якія распачалі стрэляніну, пачалі закідваць хрысьціянаў каменьнем і падпальваць іх аўтамабілі.

Праз чатыры гадзіны пасьля пачатку сутыкненьняў вайскоўцы аднавілі парадак. Затрыманыя 50 чалавек.
XS
SM
MD
LG