Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь -- лідэр СНД у росьце коштаў


Беларусь апярэдзіла Расею, Украіну і Казахстан у росьце спажывецкіх цэн, паведамляе БелаПАН.

Паводле зьвестак Белстата, у красавіку ў параўнаньні са сьнежнем 2010 году ў Беларусі спажывецкія кошты вырасьлі на 10,9%, Украіне -- на 4,7%, у Расеі -- на 4,3%, Казахстане -- на 4,2%. У красавіку ў параўнаньні з сакавіком у Беларусі рост спажывецкіх цэн склаў 4,5%, ва Ўкраіне -- 1,3%, Казахстане -- 0,5%, Расеі -- 0,4%.

Прадукты харчаваньня ў Беларусі ў красавіку ў параўнаньні з сакавіком падаражэлі на 5,5%, ва Ўкраіне -- на 1,5%, Казахстане -- на 1,1%, Расеі -- на 0,3%. Больш за ўсё цэны вырасьлі ў Беларусі на гародніну -- на 24,2%. Ва Ўкраіне гэты паказчык вырас на 6,8%, Расеі -- на 2,3%, Казахстане -- на 0,6%.

Таксама моцна падаражэў у Беларусі алей -- на 22,4%. У Казахстане -- на 1,3%. У іншых краінах адбылося зьніжэньне цэн на алей: ва Ўкраіне -- на 0,8%, у Расеі -- на 0,1%.

Бульба ў Беларусі ў красавіку ў параўнаньні з сакавіком стала даражэй на 7%, Украіне -- на 3,6%. У Расеі гэты прадукт патаньнеў на 3,3%, у Казахстане -- на 1,3%.

Тым часам Міністэрства эканомікі Беларусі цалкам адпусьціла кошты на вараныя каўбасныя вырабы (у тым ліку сасіскі, сардэлькі, крывяныя і лівэрныя каўбасы), мясную вэнджаніну і паўвэнджаныя каўбасы, мясныя субпрадукты, кісламалочныя прадукты (акрамя кефіру), вяршкі, тварожныя вырабы, сыры, іншыя малочныя прадукты. Таксама адпушчаныя кошты на цукар, рыбу, рыбныя кансэрвы, цытрусавыя, бананы, -- паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG