Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У доме бін Ладэна знайшлі парнаграфію


У Пакістане ў доме, дзе жыў Усама бін Ладэн, быў знойдзены тайнік з парнаграфічнымі матэрыяламі.

Байцы амэрыканскага спэцназу натрапілі на яго падчас ператрусу ў сховішчы забітага лідэра "Аль-Каіды" ў прымесьці Ісламабаду – Абатабадзе.

Як паведамляюць прадстаўнікі амэрыканскіх спэцслужбаў, ня ясна каму належалі гэтыя матэрыялы. У доме ў Абатабадзе разам зь бін Ладэнам жылі яго сын і двое кур'ераў.

Бін Ладэн быў забіты ў часе апэрацыю, якую амэрыканскі спэцназ правёў у ноч з 1 на 2 траўня.
XS
SM
MD
LG