Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі пасланьнік на Блізкім Усходзе пакідае пасаду


Джордж Мічэл
Джордж Мічэл
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня абвясьціў аб адстаўцы адмысловага пасланьніка ЗША на Блізкім Усходзе Джорджа Мічэла пасьля двух гадоў яго працы на гэтай пасадзе. Яго абавязкі пакуль што будзе выконваць ягоны намесьнік Дэйвід Гэйл. Мяркуецца, што адыход Мічэла хутчэй за ўсё яшчэ больш ускладніць арабска-ізраільскі мірны працэс, які цяпер зайшоў у тупік.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прызначыў Мічэла пасланьнікам на Блізкім Усходзе два гады таму, з надзеяй што гэты дасьведчаны дыплямат ужыве свае здольнасьці для вырашэньня канфлікту. Аднак за апошнія два гады Ізраіль і палестынцы так і не наблізіліся да падпісаньня мірнага пагадненьня.
XS
SM
MD
LG