Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Басьнійскія сэрбы адмяняюць рэфэрэндум


Міларад Додзік
Міларад Додзік
Кіраўнікі басьнійскіх сэрбаў вырашылі адмяніць рэфэрэндум, правядзеньне якога магло спарадзіць палітычны крызыс у Босьніі. Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай Міларад Додзік паведамищ пра гэта пасьля сустрэчы зь вярхоўнай прадстаўніцай Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан у Баня Луцы – сталіцы Рэспублікі Сэрбскай у складзе Босьніі. Додзік падкрэсьліў, што атрымаў гарантыі ад Эштан, што будзе разгледжаная занепакоенасьць басьнійскіх сэрбаў судовай сыстэмай у краіне.

Нечаканы візыт Эштан адбываецца на тле спрэчкі, якая ўзьнікла паміж лідэрамі басьнійскіх сэрбаў і высокім прадстаўніком па Босьніі і Герцагавіне Валянцінам Інцкам. На рэфэрэндум выносілася пытаньне, ці басьнійскія сэрбы падтрымліваюць рашэньне міжнароднай адміністрацыі аб стварэньні суду і пракуратуры, якія, у прыватнасьці, маюць права на разгляд справаў аб ваенных злачынствах, арганізаванай злачыннасьці і карупцыі.
XS
SM
MD
LG