Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: сілы бясьпекі блякуюць пратэстоўцаў


У Сырыі ўлады спрабуюць перашкодзіць правядзеньню прызначаных на сёньня новых масавых выступаў апазыцыі. Сілы бясьпекі ў шэрагу гарадоў блякуюць раёны, якія прылягаюць да мячэцяў, бо акцыі пратэсту плянуюцца пасьля пятніцавых малітваў. Паводле дадзеных праваабаронцаў, ад пачатку масавых выступаў у сярэдзіне сакавіка ў Сырыі загінулі ад 700 да 850 чалавек.

Учора ўрадавыя войскі блякавалі горад Хама. У 1982 годзе пры падаўленьні антыўрадавых акцыяў у гэтым горадзе былі забітыя тысячы людзей.
XS
SM
MD
LG