Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катар адмовіўся ад пасярэдніцтва ў Емэне


Пратэсты ў сталіцы Емэну Сане, 6 траўня, 2011
Пратэсты ў сталіцы Емэну Сане, 6 траўня, 2011
Катар адмовіўся пасярэднічаць у перамовах паміж уладамі і антыўрадавымі пратэстоўцамі ў Емэне. Прадстаўнікі Катару патлумачылі сваё рашэньне нежаданьнем бакоў падпісваць кампраміснае пагадненьне аб перадачы ўлады. За апошнія двое сутак у Емэне ў сутыкненьнях пратэстоўцаў з урадавымі сіламі загінулі 15 чалавек.

Масавыя дэмнстрацыі ў Емэне з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха доўжацца ад студзеня. Краіны Пэрсыдзкай затокі раней прапанавалі плян, паводле якога прэзыдэнт меў перадаць уладу на працягу месяца. Салех пагадзіўся на такі сцэнар, але, пазьней адмовіўся падпісаць дамову з апазыцыяй.
XS
SM
MD
LG