Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў і гледачоў Эўрабачаньня сустрэне пікет


Актывісты беларускай дыяспары ладзяць пікет салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі перад комплексам у Дзюсэльдорфе, дзе адбудзецца фінальная частка Эўрабачаньня. Пікет дазволены мясцовай паліцыяй.

Арганізатар акцыі, Міхась Шэндзік з Кобленцу, паведаміў Радыё Свабода:

Міхась Шэндзік
Шэндзік: «14 траўня мы праводзім акцыю перад уваходам у "Арэну", дзе пройдзе фінальная частка "Эўрабачаньня". Акцыя дазволеная паліцыяй. Нам дазволілі стаць там, дзе будуць праходзіць усе прадстаўнікі прэсы, усе нас будуць бачыць. Мы будзем трымаць плякаты "Свабоду палітвязьням", тэма тэрарызму таксама будзе прысутнічаць. Канешне, з намі будуць нашыя бел-чырвона-белыя сьцягі. Акцыя наша пачнецца ад 17 гадзіны і да 20 гадзіны, а 16-ай спатыкаемся на чыгуначным вакзале ў Дзюсэльдорфе. Мяркуецца, што да нас далучацца і актывісты беларускай дыяспары з Бэльгіі. Канешне, мы будзем радыя бачыць побач з намі ўсіх, хто неабыякава да таго, што робіцца сёньня ў Беларусі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG