Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку авіяўдараў НАТО пацярпела амбасада Паўночнай Карэі ў Трыпалі


Кадафі на сустрэчы з набліжанымі
Кадафі на сустрэчы з набліжанымі
У выніку авіяўдараў сілаў НАТО па сталіцы Лібіі Трыпалі ў ноч на чацьвер пацярпела амбасада Паўночнай Карэі. Пра гэта паведаміла лібійскае тэлебачаньне, не падаўшы, аднак, ніякіх дэталяў інцыдэнту.

Паводле камандаваньня міжнародных сілаў, удары наносіліся па рэзыдэнцыі лібійскага лідэра Муамара Кадафі. Па дадзеных мясцовых лекараў, загінулі два чалавекі, асобы якіх ня вызначаныя.

Сам Муамар Кадафі сёньня ўпершыню за два тыдні быў паказаны у праграме лібійскага тэлебачаньня – на ягонай сустрэчы з набліжанымі.

Прэм'ер-міністар Ваялікай Брытаніі ДэвідКэмэран прыняў сёньня ў Лёндане кіраўніка створанага паўстанцамі Нацыянальнай пераходнай Рады Мустафу Абдулу Джаліля. Кэмэран прапанаваў паўстанцам адкрыць у Лёндане сталае прадстаўніцтва.
XS
SM
MD
LG