Сёньняшняе выданьне The New York Times піша пра ўчорашні абвал беларускага рубля і выказвае сумневы ў тым, што Захад можа дапамагчы Менску зь цяперашнімі эканамічнымі праблемамі.
Прапануем вам пераклад фрагмэнтаў артыкулу Эндру Крэймэра.
«Утрымоўваньне афіцыйнага курсу абмену было адным з шматлікіх правілаў савецкага часу, якія захоўвае аўтарытарны прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка. Яно на пэўны час прадухіліла ў Беларусі некаторыя з больш рэзкіх узьлётаў і падзеньняў, якія назіраліся ў іншых слабых эканоміках на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу, але за кошт хуткага памяншэньня валютных рэзэрваў Беларусі.
Кантроль цэнтральнага банку азначаў, што кампаніям, якія імпартуюць спажывецкія тавары, даводзілася чакаць днямі ці нават тыднямі, каб правесьці трансакцыю, таму імпартныя тавары сталі зьнікаць з паліцаў, а спажыўцы пачалі скупляць такія асноўныя прадукты як цукар і алей. Гэта выклікала інфляцыю і дэфіцыт, характэрныя і для іншых праблемных постсавецкіх эканомік. Спадар Лукашэнка памкнуўся зваліць віну за праблемы на неназваныя замежныя ўрады, адначасна спрабуючы зьмякчыць чаканы эканамічны спад шэрагам рэформаў па лібэралізацыі гандлю валютай.
Сытуацыя зьяўляецца палітычным выклікам для спадара Лукашэнкі, які на працягу шматлікіх гадоў пазыцыянаваў сябе як лідэра, здольнага калі не падтрымліваць эканамічны рост, дык забясьпечваць эканамічную стабільнасьць, адначасна захоўваючы калгасны лад і шырокі сэктар дзяржаўнай уласнасьці ў прамысловасьці.
Эканамісты кажуць, што падзеньне вартасьці рубля можа зьнізіць інфляцыю, але павысіць напружанасьць у грамадзтве, якая і без таго высокая з увагі на спрэчныя выбары летась і тэракт сёлетняй вясной.
У даўжэйшай пэрспэктыве гэтае падзеньне павінна ўмацаваць экспартэраў, уключна з малаказаводамі ды вытворцамі трактараў і грузавікоў для горназдабыўнай прамысловасьці.
Беларусь, вядома, далёка не адна краіна ў Эўропе, якая пакутуе ад глябальнай рэцэсіі. Напрыклад, у Грэцыі, Ірляндыі і Партугаліі вялізныя праблемы з падаўжэньнем тэрміну дзяржаўных аблігацый.
Аднак эканамічныя праблемы Беларусі асаблівыя тым, што спадар Лукашэнка сваёй аўтарытарнай палітыкай настолькі аддаліў краіну ад астатняй Эўропы, што скаардынаваная дапамога заходніх краінаў для Беларусі ўяўляецца малаверагоднай. Таму гэтыя праблемы паглыбляюць пачуцьцё панікі сярод насельніцтва».