Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія паўстанцы ўзялі аэрапорт Місураты


Лібійскія паўстанцы ў аэрапорце Місураты
Лібійскія паўстанцы ў аэрапорце Місураты
У Лібіі паўстанцы паведамілі сёньня аб узяцьці аэрапорту гораду Місурата, які раней быў заняты войскамі Муамара Кадафі.

Дакладная колькасьць загінулых і параненых з абодвух бакоў невядомая. Узяцьце аэрапорту лічыцца важным посьпехам паўстанцаў, паколькі да гэтага часу сувязь Місураты з вонкавым сьветам ажыцьцяўлялася толькі праз марскі порт.

Сёньня ж паступілі паведамленьні аб новых авіяўдарах сіл НАТО па адміністрацыйных і вайсковых аб'ектах у лібійскай сталіцы – Трыпалі. Кіраўніцтва НАТО зноў заявіла, што мэтай удараў не зьяўляецца забойства Кадафіа. аднак у выпадку яго знаходжаньня на тым ці іншым вайсковым аб'екце лібійскі лідэр становіцца "легітымнай мэтай".
XS
SM
MD
LG