Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марадона і Фігу згуляюць супраць Кадырава


11 траўня ў Грозным мае адбыцца футбольны матч паміж зборнай Каўказу і сусьветных зорак. У сталіцу Чачні маюць прыехаць такія знакамітыя футбольныя вэтэраны, як Дыега Марадона, Луіш Фігу, Жан-П'ер Папэн ды іншыя.

Сёлета гэта ўжо другая гульня ў Грозным, у якой бяруць удзел знакамітыя ў мінулым футбалісты. 8 сакавіка там выступіла зборная былых зорак бразыльскага футболу, сярод якіх былі, напрыклад, Рамарыю і Дунга. Супраць яе гуляла зборная ўраду Чачні, капітанам якой быў чачэнскі прэзыдэнт Рамзан Кадыраў.

Кадыраў возьме ўдзел у гульні і гэтым разам, але капітанам каманды "Каўказ" будзе паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акрузе Аляксандар Хлапонін. Кадыраў і ягонае атачэньне кажуць, што на гэтыя матчы не выдаткоўваюцца дзяржаўныя грошы, аднак умовы кантрактаў з футбольнымі зоркамі не агучваюцца.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка таксама неаднаразова браў ўдзел у матчах у Менску з удзелам сусьветных зорак-вэтэранаў – толькі не футбольных, а хакейных. Пры гэтым Лукашэнка часам гуляў як хакеіст зборнай "зорак".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG