Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэтрын Эштан: Лукашэнка не пакінуў нам іншых варыянтаў


Дзеяньні беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі зрабілі непазьбежнымі санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі, заявіла вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан, выступаючы ў Эўрапарлямэнце ў Страсбуры 11 траўня.

"Ён не пакінуў нам іншых варыянтаў, акрамя як увесьці ў адказ жорсткія санкцыі, скіраваныя супраць прадстаўнікоў рэжыму адказных за рэпрэсіі, у тым ліку супраць самога прэзыдэнта Лукашэнкі, а таксама мы павінны ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасьці і кантакты паміж людзьмі”.

Як паведамляе Інтэрфакс, яна нагадала аб сваёй сустрэчы з членамі сем'яў арыштаваных у часе сьнежаньскіх падзеяў у Менску беларускіх апазыцыянэраў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Па словах К. Эштан, “мы павінны дзейнічаць супраць гэтага рэжыму, уключаючы самога прэзыдэнта Лукашэнкі, супраць тых, хто нясе адказнасьць за паліцэйскую жорсткасць", - заявіла Эшўтан. Яна таксама падкрэсліла, што Еўразвяз павінен падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць і грамадзянаў Беларусі. Адным з ключавых тэзісаў выступу К. Эштан у цэлым быў заклік не абмяжоўвацца рэакцыяй ў форме заяў і пратэстаў у дачыненні да рэжымаў, ацэньваных як антыдэмакратычныя, а прадпрымаць супраць іх канкрэтныя дзеянні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG