Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абрабаваны музэй старажытнага імпэратарскага палаца ў Пэкіне


Кітайскія ўлады расьсьледуюць абставіны крадзяжу экспанатаў з музэю ў старажытным імпэратарскім палацы, што ў цэнтры Пэкіну.

Сярод выкрадзеных рэчаў – упрыгожаныя золатам і каштоўнымі камянямі футляры для жаночай касмэтыкі, датаваныя пачаткам XII стагодзьдзя. У сувязі з рабаваньнем абвешчаны ў вышук 27-гадовы мужчына.

Паведамляецца, што выкрадзеныя экспанаты належаць прыватнаму сходу ў Ганконгу і былі запазычаныя музэем старажытнага імпэратарскага палаца на час.
XS
SM
MD
LG