Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет скасаваў візы для лібійцаў


Урад Эгіпту дазволіў грамадзянам Лібіі наведваць краіну бязь візаў. Эгіпецкі амбасадар у Лібіі заявіў, што гэтае рашэньне зьяўляецца «выяўленьнем гуманізму» з улікам таго, колькі часу даводзіцца траціць лібійцам ля эгіпецкіх амбасадаў ці консульстваў.

Міжнародная арганізацыя міграцыі паведамляе, што за апошнія месяцы ў выніку ўзброенага канфлікту ў Лібіі гэтую краіну пакінулі каля 260 тысяч чалавек, улучна з замежнымі працоўнымі.
XS
SM
MD
LG