Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін зьбіраецца ў Менск


Кіраўнікі ўрадаў краін СНД і Міждзяржаўнага савету ЭўрАзЭС сустрэнуцца 19 траўня ў Менску.

Пра гэта паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

19 траўня таксама пройдзе Міждзяржсавет ЭўрАзЭС (вышэйшага органа Мытнага саюзу) на ўзроўні кіраўнікоў урадаў Беларусі, Казахстану і Расеі.

Яго папярэдняе пасяджэньне на ўзроўні кіраўнікоў урадаў прайшло ў Менску 15 сакавіка 2011 году. На ім абмяркоўваліся пытаньні фармаваньня адзінай эканамічнай прасторы. Дасягнутая дамоўленасьць аб зьняцьці транспартнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы і пераносе яго на зьнешні контур Мытнага саюзу.

Паводле дамоўленасьцяў, адзіная эканамічная прастора пачне паўнавартасна функцыянаваць ад 1 студзеня 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG