У Сырыі ад пачатку масавых народных выступаў з патрабаваньнямі адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада загінулі, паводле апошніх дадзеных, 757 цывільных жыхароў. Пра гэта паведаміў адзін з сірыйскіх праваабаронцаў Амар Гурабі.
Паводле ягоных слоў, складзеныя сьпісы загінулых, у якіх указваецца іх узрост, прычына сьмерці і рэгіён, дзе яны былі забітыя. Гурабі адзначыў, што за апошнія два месяцы ў Сырыі былі затрыманыя тысячы людзей. Каля дзевяці тысяч чалавек усё яшчэ знаходзяцца ў турмах.
Сёньня ўлады Сырыі накіравалі танкавыя падразьдзяленьні у горад Хама ў цэнтральнай частцы краіны, дзе ў апошнія дні адбываліся масавыя выступы апазыыі. Працягваюцца масавыя арышты актывістаў апазыцыі ў гарадах Хомс і Баніяс.