Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Босьніі магчымы палітычны крызыс


Аўстрыйскі дыплямат Валянцін Інцка
Аўстрыйскі дыплямат Валянцін Інцка
Высокі прадстаўнік па Босьніі і Герцагавіне Валянцін Інцка папярэдзіў ААН, што ў гэтай балканскай краіне высокая верагоднасьць палітычнага крызысу – самага цяжкога ад часоў завяршэньня вайны ў 1995 годзе. У спэцыяльнай справаздачы, накіраванай у ААН, Інцка аналізуе намеры басьнійскіх сэрбаў арганізаваць у сярэдзіне чэрвеня рэфэрэндум у пытаньні аб адмове ад фэдэральных установаў. У прыватнасьці, басьнійскія сэрбы крытыкуюць трыбунал для расьсьледаваньня ваенных злачынстваў, абвінавачваюць яго ў перадузятасьці да сэрбаў.

Валянцін Інцка, упаўнаважаны міжнароднай супольнасьцю назіраць за выкананьнем Дэйтонскіх пагадненьняў 1995 году, даў кіраўнікам Рэспублікі Сэрбскай, якая зьяўляецца часткай Босьніі і Герцагавіны, адзін тыдзень для адмены заплянаванага рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG