Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскі прэм'ер адказаў Абаму


Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Гілані
Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Гілані
Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Гілані назваў «абсурднымі» заявы аб некампэтэнтнасьці ягонай краіны ці яе датычнасьці да ўкрываньня Ўсамы бін Лядэна. Выступаючы перад парлямэнтам сёньня, Гілані заявіў, што Пакістан не сумняваецца ў сваіх узброеных сілах і сэцслужбах. Гілані паведаміў, што ўлады Пакістану загадалі правесьці расьсьледаваньне абставінаў таго, як бін Лядэну ўдалося некалькі гадоў жыць у прымесьці Ісламабаду – Абатабадзе.

Учора прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў тэлеінтэрвію сказаў, што ў бін Лядэна магла быць «сетка падтрымкі» ў Пакістане. Лідэр «Аль-Кайды» быў забіты ў часе спэцапэрацыі амэрыканскіх спэцслужбаў у Пакістане 1 траўня.
XS
SM
MD
LG