Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі -- масавыя арышты


У некалькіх гарадох Сырыі сёньня былі арыштаваныя сотні актывістаў апазыцыі і ўдзельнікаў акцыяў пратэсту, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада. Праваабаронцы кажуць, што сотні людзей былі затрыманыя ў сталіцы краіны Дамаску, болей як 250 – арыштаваныя ў горадзе Баніяс. Масавыя арышты ідуць таксама ў гарадох Дэраа і Хомсе. У шэрагу раёнаў краіны, ачэпленых вайсковымі падразьдзяленьнямі, была чуваць страляніна, няма электразабесьпячэньня, не працуе тэлефонная сувязь.

Ад пачатку масавых хваляваньняў у Сырыі загінулі, паводле ўдакладненых дадзеных, болей як 800 чалавек.
XS
SM
MD
LG