Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прыгарадах Дамаску ідзе апэрацыя супраць апазыцыі.


Антыўрадавыя акцыі ў Сырыі
Антыўрадавыя акцыі ў Сырыі
У прыгарадах сталіцы Сырыі – Дамаску сёньня сілы бясьпекі праводзяць буйную апэрацыю супраць прыхільнікаў апазыцыі. Па сьведчаньнях відавочцаў, у заходніх прадмесьцях гораду чутная страляніна. У ноч на панядзелак войскі ўведзены ў горад Хомс – трэці па велічыні ў краіне.

Паводле інфармацыі сірыйскіх праваабаронцаў, па ўсёй краіне ідуць арышты ўдзельнікаў акцый пратэсту, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада. Больш за ўсё затрыманых у горадзе Дэра на поўдні Сырыі і ў горадзе Баніяс на захадзе. Ад пачатку масавых хваляваньняў у краіне загінулі, згодна з удакладненымі дадзенымі, больш за 800 чалавек.
XS
SM
MD
LG