Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маскоўскім парадзе ўдзельнічаюць афіцэры касьмічных войскаў


Мядзьведзеў і Пуцін на парадзе на Краснай плошчы
Мядзьведзеў і Пуцін на парадзе на Краснай плошчы
У Маскве на Краснай плошчы праходзіць вайсковы парад, прысьвечаны 66-й гадавіне перамогі ў Вялікай айчыннай вайне. У парадзе ўдзельнічаюць каля 20 тысяч вайскоўцаў, сярод якіх - упершыню - 200 афіцэраў частак расейскіх касьмічных войскаў.

Напярэдадні расейскі кіраўнік Дзьмітры Мядзьведзеў павіншаваў кіраўнікоў дзяржаў і грамадзянаў краін СНД, Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, а таксама народ Грузіі з гадавінай перамогі. У сваім пасланьні да беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі Мядзьведзеў выказаў упэўненасьць, што вялікі набытак ваенных гадоў - дружба і ўзаемадапамога паміж народамі Расеі і Беларусі - будзе і далей заставацца трывалай асновай для разьвіцьця двухбаковых дачыненьняў.

З нагоды Дня перамогі сёньня а 11-й гадзіне ў Менску адбудзецца галоўнае дзяржаўнае мерапрыемства – урачыстае шэсьце вэтэранаў вайны 1941-1945 гадоў і ўскладаньне кветак да манумэнту на плошчы Перамогі.
XS
SM
MD
LG