Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан ня будзе перашкаджаць рэфэрэндуму аб незалежнасьці Шатляндыі


Сьцяг Шатляндыі – Андрэеўскі крыж
Сьцяг Шатляндыі – Андрэеўскі крыж
Урад Вялікай Брытаніі ня будзе перашкаджаць правядзеньню рэфэрэндуму аб незалежнасьці Шатляндыі, заявіў у нядзелю брытанскі міністар у справах Шатляндыі Майкл Мур, перадае РІА Новості.

На мінулым тыдні на выбарах у парлямэнт Шатляндыі перамагла Шатляндзкая нацыянальная партыя, якая выступае за выхад са складу Злучанага каралеўства.

Лідэр шатляндзкіх нацыяналістаў Алекс Салмонд, у сваю чаргу, пацьвердзіў, што рэфэрэндум плянуецца правесьці ў другой палове працы парлямэнту новага скліканьня, тобок на працягу найбліжэйшых чатырох-пяці гадоў.
XS
SM
MD
LG