Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У падмаскоўных Хімках разагналі акцыю абаронцаў лесу


Абаронцы Хімкаўскага лесу
Абаронцы Хімкаўскага лесу
У падмаскоўным горадзе Хімкі затрыманыя каля 25 абаронцаў лесу, якія пратэставалі супраць вырубкі дрэваў пад трасу Масква - Пецярбург.

Сярод затрыманых - каардынатар "Левага фронту" Сяргей Удальцоў і лідэр партыі "Яблоко" Сяргей Мітрохін.

Паводле Ўдальцова, абаронцы Хімкаўскага лесу праводзілі так званы народны сход, на які не патрабуецца адмысловых дазволаў, і затрыманьні былі незаконнымі.

Актывісты сьцьвярджаюць, што паліцыя ўжыла сілу для разгону акцыі, у выніку чаго некаторыя яе ўдзельнікі атрымалі траўмы.
XS
SM
MD
LG