Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянцы ўратавалі больш як 400 лібійскіх уцекачоў


На поўдні Італіі супрацоўнікі берагавой аховы ўратавалі ня менш як 400 уцекачоў зь Лібіі. Карабель, на якім яны плылі, наскочыў на мель ля выспы Лампедуза. Сярод уцекачоў узьнялася паніка, многія пачалі кідацца ў мора. Некалькі чалавек было паранена.

Напярэдадні на выспу Лампедуза прыбылі больш як 800 уцекачоў зь Лібіі.
XS
SM
MD
LG