У Грузіі ў горадзе Руставі асудзілі апазыцыянэраў, затрыманых у суботу ў часе акцыі пратэсту.
12 актывістаў прызнаныя вінаватымі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні патрабаваньням паліцыі. 8 затрыманых арыштаваныя на тэрміны ад 7 да 30 сутак, астатнія аштрафаваныя.
Акцыя пратэсту ў Руставі была ініцыяваная апазыцыйным рухам «Агульнанародны прадстаўнічы сход», а таксама моладзевай арганізацыяй «Ара». Апазыцыянэры сабраліся ля дома аднаго зь мясцовых паліцэйскіх чыноўнікаў, якога яны абвінавачваюць у парушэньні правоў чалавека.