Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: СІЗА хоча прымусіць экс-міністра есьці


Экс-міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка
Экс-міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка
Ва Ўкраіне адміністрацыя сьледчага ізалятару, у якім утрымліваецца экс-міністар унутраных спраў краіны Юры Луцэнка, накіравала ў Генэральную пракуратуру і ў суд запыт на дазвол ужыць супраць зьняволенага сродкі для прымусовага кармленьня.

Раней Луцэнка адмовіўся ўжываць калярыйную сумесь для галадоўнікаў і заявіў, што будзе супраціўляцца, у тым ліку фізычна, супраць прымусовага кармленьня. Дактары ацэньваюць стан здароўя вязьня, як вельмі цяжкі.

22 красавіка экс-міністар абвясьціў бестэрміновую галадоўку, пасьля таго, як суд у Кіеве падоўжыў тэрмін яго арышту да 27 траўня.

Супраць Луцэнкі вядзецца сьледзтва аб злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Пад сьледзтвам знаходзіцца таксама былая прэм'ер-міністарка краіны Юлія Цімашэнка і шэраг іншых урадоўцаў яе кабінэту.
XS
SM
MD
LG