Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША публікуюць частку архіваў бін Ладэна


Відэа з архіву бін Ладэна
Відэа з архіву бін Ладэна
Міністэрства абароны ЗША абнародавала першыя 5 відэазапісаў з архіву забітага лідэра "Аль-Каіды" Ўсамы бін Ладэна.

Архіў быў захоплены амэрыканскімі спэцназаўцамі ў доме бін Ладэна ў Пакістане падчас апэрацыі па яго ліквідацыі ў ноч з 1 на 2 траўня.

Сярод абнародаваных запісаў – зварот "тэрарыста нумар адзін" да сваіх прыхільнікаў. На адным зь відэа бін Ладэн глядзіць сюжэт пра самога сябе.

Паводле прадстаўніка спэцслужбаў ЗША, выяўленыя ў доме лідэра "Аль-Каіды" матэрыялы – найвялікшы архіў, які калі-небудзь патрапляў у рукі амэрыканскай выведкі па выніках апэрацыі супраць адной асобы.

З атрыманай інфармацыі, сярод іншага, вынікае, што бін Ладэн ажыцьцяўляў беспасярэдняе кіраваньне дзейнасьцю групоўкі і плянаваў неўзабаве шэраг буйных тэрактаў.
XS
SM
MD
LG