Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі адбылася дэманстрацыя супраць ядзернай энэргетыкі


АЭС "Хамаока"
АЭС "Хамаока"
Сёньня ў Японіі тысячы людзей узялі ўдзел у дэманстрацыі з патрабаваньнем адмовіцца ад выкарыстаньня ядзернай энэргетыкі.

У пятніцу прэм'ер-міністар Японіі паведаміў пра прыпытненьне працаў на АЭС «Хамаока» да таго часу, пакуль кампанія не ўзьвядзе абаронныя збудаваньні, якія б былі здольныя гарантаваць бясьпеку АЭС у выпадку цунамі альбо землятрусу. Паводле японскіх СМІ, дзейнасьць АЭС «Хамаока», якая знаходзіцца прыблізна ў 200 кілямэтрах ад сталіцы краіны Токіё, будзе адноўленая прыблізна праз два гады.

У выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка на АЭС «Фукусіма-Даічы» адбылася аварыя з уцечкай радыяцыі. Паводле афіцыйных дадзеных, у выніку землятрусу і цунамі ў Японіі загінулі і зьніклі бяз зьвестак каля 26 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG