Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо панядзелак, 9 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


... ня самае горшае, малавоблачнае, толькі на ўсходзе і паўднёвым усходзе кароткачасовы дождж. Тэмпэратура: ад +15 да +19

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

У Абу-Дабі пройдзе сустрэча Міжурадавай групы па кліматычных зьменах

У Любляне пачынаецца візыт караля Нарвэгіі Гаральда V і каралевы Соні ў Славенію

У Ерусаліме адзначаецца Мэмарыяльны дзень па загінулых жаўнерах

У Стамбуле адкрываецца 4-я канфэрэнцыя ААН па найменш разьвітых краінах

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


У 1866 годзе ў Горадні нарадзіўся тэатральны мастак Леў Бакст, сапраўднае прозьвішча якога Розэнбэрг. Пасьля бальшавіцкае рэвалюцыі ён пераехаў у Парыж, дзе працы Бакста карысталіся вялікім посьпехам, а сам ён дажыў да старасьці.

У 1892 годзе на Мядзельшчыне нарадзіўся гісторык і этнограф Міхал Мялешка. Ён ад бальшавікоў не ўцякаў, і ягоная кар’ера завяршылася з пачаткам сталінскіх рэпрэсіяў, яшчэ ў 1930-м годзе. Арышты і ссылкі скончыліся ўрэшце паведамленьнем: пасьля 1940 году лёс вучонага невядомы. Засталіся працы Міхала Мялешкі, адна зь якіх – “Камень у вераваньнях і паданьнях беларусаў”.

9 траўня ў розныя гады прыйшлі на сьвет нямецкі прамысловец Адам Опэль, які заснаваў аднайменную аўтамабільную фірму; гішпанскі пісьменьнік Хасэ Артэга-і-Гасэт і расейскі бард Булат Акуджава.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


У Беларусі і многіх іншых краінах былога СССР адзначаецца Дзень перамогі. 9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна Акт капітуляцыі Нямеччыны ў другой сусьветнай вайне быў паўторна падпісаны ў Бэрліне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу. З гэтай прычыны Дзень перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.

У Менску а 12-й гадзіне адбудзецца традыцыйнае шэсьце вэтэранаў вайны.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Ці была крытычныя сытуацыя з самалётамі падчас параду?



ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Жыцьцё даўжэйшае, чым надзея, але карацейшае, чым каханьне”.

Булат Акуджава
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG