Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку адстойвалі права насіць хіджаб


Сёньня ў Баку, як перадае карэспандэнт Свабоды, адбыліся сутыкненьні паміж сіламі паліцыі і вернікамі, якія пратэставалі супраць уведзенай паўгоду таму забароны насіць хіджабы ў сярэдніх школах. Дэманстранты, які сабраліся ля сьценаў міністэрства адукацыі, выкрыквалі лёзунгі “Алах Акбар” і “Свабоду хіджабу”. Вернікі выказвалі абурэньне тым, што іх дочкі з-за забароны насіць хусткі ня могуць наведваць школу. Дэманстрантаў разагнала паліцыя, некаторыя з удзельнікаў акцыі былі затрыманыя.
XS
SM
MD
LG