З матэрыялаў, якія былі знойдзеныя ў аб’екце, дзе быў забіты бін Ладэн, стала вядома, што Аль Кайда абдумвала магчымасьць пусьціць пад адхон цягнікі ў ЗША. Такім чынам арганізацыя хацела адзначыць дзесятую гадавіну тэракту 11 верасьня 2001 году. Спэцыялісты ў галіне змаганьня з тэрарызмам аднак мяркуюць, што гэта былі толькі намеры і нішто не пацьвярджае, што падобны тэракт сапраўды рыхтаваўся. Амэрыканскія ўлады між тым пачалі расьсьледаваць некалькі выпадкаў пасылкі допісаў з падазроным белым парашком, якія прыйшлі на адрас некаторых школаў нібыта ад Аль Кайды.