Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу дадуць кватэру ветэрану, які паскардзіўся Абаму


Улады Пецярбургу дадуць сацыяльную кватэру ветэрану Другой Сусьветнай вайны Антону Караванцу, які паскардзіўся прэзыдэнту ЗША, але ня будуць перашкаджаць, калі ён вырашыць з'ехаць з краіны. Расейскія смі адзначаюць, што Караванец не зьвяртаўся па дапамогу у мясцовыя сацыяльныя органы, а адразу напісаў у Вашынгтон. Караванец жыў у Пецярбургу разам з сынам, аднак яго кватэра была нядаўна прададзеная. Ветэран вайны, які ў 1945-м годзе вызваляў амэрыканскіх ваеннапалонных, прасіў Абаму дапамагчы з жыльлём, а таксама з магчымай эміграцыяй.
XS
SM
MD
LG