Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя высылае лібійскіх дыпляматаў


Францыя прыняла рашэньне выслаць 14 дыпляматаў, накіраваных у краіну ўрадам Кадафі. У заяве міністэрства замежных спраў гаворыцца, што Францыя больш не прызнае іх дыпляматычны статус. Лібійскія дыпляматы абвешчаныя пэрсонамі нон-грата і на працягу ад 24 да 48 гадзін павінны пакінуць тэрыторыю краіны.

Францыя стала першай краінай, якая афіцыйна прызнала ў якасьці лібійскага ўраду Пераходную нацыянальную раду, якая аб'ядноўвае лідараў сіл, што знагаюцца супраць Кадафі.
XS
SM
MD
LG