Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў да пажыцьцёвага зьняволеньня Нікіту Ціханава, які быў прызнаны прысяжнымі вінаватым у забойстве адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай. Яўгенія Хасіс, грамадзянская жонка Ціханава, якая была прызнаная вінаватай у саўдзеле ў забойстве адваката, атрымала 18 гадоў калёніі.
Адвакат С. Маркелаў і журналістка “Новай газэты” А.Бабурава былі забітыя 19 студзеня 2009 году на станцыі маскоўскага мэтро. У сувязі з забойствам былі арыштаваныя члены нацыяналістычнай арганізацыі “ Русский образ» Н. Ціханаў і Я.Хасіс. Іх абарона зьбіраецца абскарджваць рашэньне суду.