Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыпалі назваў плян перадачы грошай апазыцыі пірацтвам


Урад Лібіі асудзіў рашэньне краінаў, якія ўдзельнічаюць у ваеннай апэрацыі супраць Кадафі, аказваць фінансавую дапамогу апазыцыі. Паводле газэты “Фігаро” намесьнік міністра замежных спраў Лібіі Халед Каім выказаў абурэньне намерам перадаць замарожаныя замежныя актывы рэжыму на дапамогу апазыцыі. Паводле Каіма, Лібія застаецца суверэннай дзяржавай і любое выкарыстаньня яе замарожаных актываў нічым не адрозьніваецца ад дзеяньняў піратаў у адкрытым моры.

Напярэдадні ўдзельнікі кантактнай групы па Лібіі вырашылі стварыць новы міжнародны фонд для аказаньня фінансавай падтрымкі праціўнікаў Кадафі. У гэты фонд прапануецца перадаць частку замарожаных лібійскіх актываў. Іх вартасьць па ўсім сьвеце ацэньваецца на 60 мільярдаў даляраў. Больш паловы актываў знаходзіцца ў ЗША.
XS
SM
MD
LG