Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдсястра Кадафі папрасіла прытулку ў Нарвэгіі


Калатніцкая побач з Кадафі.
Калатніцкая побач з Кадафі.
Грамадзянка Украіны Галіна Калатніцкая, якая нядаўна была асабістай мэдсястрой лібійскага лідара Муамара Кадафі, папрасіла палітычнага прытулку ў Нарвэгіі. Пра гэта сёньня паведаміў прадстаўнік нарвэскай паліцыі. Паводле яго словаў, Калатніцкая з сакавіка знаходзіцца ў нарвэскай сталіцы Осла. Яна прыбыла туды з Украіны, куды на кароткі час вярнулася пасьля пачатку ўзброенага канфлікту ў Лібіі. Па некаторых зьвестках, Калатніцкая пакінула Украіну, каб пазьбегчы празьмернага інтарэсу мэдыяў да сябе. Раней інтэрнэт-сайт WikiLeaks апублікаваў леташнія дэпешы амэрыканскіх дыпляматаў, у якіх Калатніцкая называецца асобай, вельмі блізкай Кадафі.
XS
SM
MD
LG